27 студзеня 2021, Серада, 10:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забіраюць у Чыжа зямлю этнакомплекса «Наш родны кут Сабалі»

15
Улады забіраюць у Чыжа зямлю этнакомплекса «Наш родны кут Сабалі»
ЮРЫЙ ЧЫЖ
ФОТА: KP.BY

Указ аб гэтым комплексе быў прыняты яшчэ ў 2012 годзе.

Беларускія ўлады скасавалі пастанову васьмігадовай даўнасці аб выдзяленні зямлі ў Бярозаўскім раёне пад культурна-этнаграфічны комплекс «Наш родны кут Сабалi», які будаваў бізнэсовец Юрый Чыж, але не паспеў давесці праект да канца, піша officelife.media.

Указ аб гэтым комплексе быў прыняты ў 2012 годзе, а затым дапрацоўваўся ў 2013-м і 2014 годзе. Дакумент даваў Чыжу надзел зямлі блізу 333 га ў арэнду на 99 гадоў непадалёк ад ягонай роднай вёскі Сабалі. Гэта недалёка ад трасы М1 (Берасце - Менск - мяжа з РФ). У гэтым раёне магла быць добрая турыстычная плынь.

У апошняй рэдакцыі ўказа гаварылася, што комплекс павінен быць гатовы ў 2015 годзе. «Наш родны кут Сабалі», калі б усё атрымалася, мог уключаць у сябе гатэль, рэстарацыю, этнаграфічны музей, аўтастаянку, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай жывёлы і іншае.

Будаваць комплекс павінны былі кампаніі Чыжа: «Трайпл», «Варыянт» і «НафтаХімТрэйдынг». Ад першай кампаніі, як вядома, пададзеная заява аб банкруцтве. Кампанія «Варыянт» ужо знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Яна, дарэчы, займалася вытворчасцю вокнаў, дзвярэй, драўляных дамоў. Вытворчая база была ў Бярозе. Цяпер амаль усё абсталяванне прададзенае. У Гандлёвым рэестры на фірме яшчэ знаходзіцца бар пры гатэлі «Паляўнічая сядзіба» (Бяроза).

Фірма «Варыянт» будавала драўляныя дамы для комплексу «Наш родны кут Сабалі». У 2019 годзе пра праект пісалі газеты «Беларусь Сегодня» і «Вечерний Брест». На той момант улады яшчэ спадзяваліся, што Чыж дабудуе «Сабалі» да 2024 года. Былі гатовыя частка дамкоў, штучнае возера (яно было і да будаўніцтва комплексу, але за Чыжом яго пашырылі).

«НафтаХімТрэйдынг», якая аперуе сеткай АЗС «Трайпл», пабудавала каля комплексу запраўку, але «Сабалі» так і не запрацавалі.