19 красавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помста за 3%?

15
Помста за 3%?

Улады надумалі замяніць галоўнага сацыёлага Беларусі.

Галоўны сацыёлаг Беларусі, дырэктар інстытута сацыялогіі НАН Генадзь Коршунаў за паўтара месяца да заканчэння кантракту сышоў у адпачынак, з якога ўжо вернецца толькі на іншую працу.

Аб сваім сыходзе Коршунаў ужо паведаміў сваім падначаленым, напісаў телеграм-канал Арцёма Гарбацэвіча, піша АФН.

У мінулы панядзелак Коршунаў напісаў доўгую тлумачальную на патрабаванне адміністрацыі прэзідэнта, у якой раскрыў адразу некалькі тэм: навошта выдаў у СМІ красавіцкія звесткі сацыялогіі ў Менску; чаму не можа спыніць выцек вынікаў сацапытанняў у тэлеграм; чаму не забяспечыў прысутнасць у публічным полі «правільных» сацыялагічных звестак.

«Падача сацыялагічных звестак сродкам масавай інфармацыі сёння не можа прывесці да жаданага выніку - стабілізацыі грамадскага жыцця, з прычыны нізкага даверу да вышэйвыкладзеных звестак. Іх публікацыя выкліча хвалю беспадстаўнай крытыкі і нездаровую ўвагу актыўнай часткі грамадства», - падае тэлеграм-канал «Трыкатаж» цытату з тлумачальнай цыдулкі Коршунава.

На месца Коршунава прадказваюць больш сістэмнага Уладзіміра Літвіновіча, які на сёння займае пасаду начальніка інфармацыйна-аналітычнай управы Акадэміі кіравання.

Паводле апытанняў інстытута сацыялогіі, у сакавіку-красавіку 2020 года ўзровень даверу да Лукашэнкі не перавышаў 24%, узровень даверу ЦВК - 11,1%, пра што Коршунаў паведаміў СМІ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках