26 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Дзясяткі тысяч дэманстрантаў, увесь горад гудзеў

5
Мянчук: Дзясяткі тысяч дэманстрантаў, увесь горад гудзеў
Фота: gazetaby.com

Такога ў Беларусі яшчэ не было.

«Салiдарнасць» публікуе аповед відавочцы масавых пратэстаў у Менску:

- У пратэстах бралі ўдзел дзясяткі тысяч людзей, і ўвесь горад гудзеў. Такога ў Беларусі я ні разу не бачыў за ўсё сваё жыццё. Гэта былі велізарныя натоўпы людзей, абсалютна разнамасных.

Нагадаем, Telegram-каналы апублікавалі далейшы план дзеянняў:

«Сябры, пасля ўчорашняга Лукашэнка ніяк не можа застацца ва ўладзе. Ён саступіў на выбарах і цяпер думае, што людзі прамаўчаць.

Каб скончыць з гэтай уладай, нам патрэбная ўпартасць, смеласць і ваша актыўнасць.

Такім чынам.

❗️Сёння а 19:00.

Менск. Зноў выходзім да Стэлы, а таксама ў прылеглыя раёны. Гуртуйцеся ў невялікія групы і рухайцеся толькі разам.

Рэгіёны. Выходзім у цэнтры сваіх гарадоў і разыходзімся. Вы лепш за нас ведаеце самыя складаныя для сілавікоў месцы на ВАШЫХ вуліцах.

Некалькі парадаў.

✔️СТАРАЙЦЕСЯ ПАЗБЯГАЮЦЬ ВЫХОДЗІЦЬ НА ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І ВУЛІЦЫ, ДЗЕ ВАС МОГУЦЬ УЗЯЦЬ У ПАСТКУ.

✔️НЕ БОЙЦЕСЯ ЎСТАВАЦЬ У СЧАПЛЕННІ, А ТАКСАМА АДСТУПАЦЬ І ПЕРАГРУПОЎВАЮЦЦА.

Карнікі стамляюцца куды больш за вас - на іх шматкілаграмовая экіпіроўка!

✔️Спрабуйце максімальна вывыдзіць з ладу спецтэхніку і аўтазакі. Не варта ўжываць гвалт у дачыненні да сілавікоў.

✔️Калі вам становіцца страшна ці вы сталі ў счэпцы - спявайце пессні. Гэта падыме ВАШ БАЯВЫ ДУХ і ДЭМАРАЛІЗУЕ сілавікоў.

✔️АЎТАМАБІЛІСТЫ, блакуйце дарогі! Учора на асобных вуліцах Менска менавіта простыя кіроўцы фактычна заблакавалі рух спецтэхнікі!

❗️Заўтра, 11 жніўня.

12.00 - НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЎСЕАГУЛЬНАЯ ЗАБАСТОЎКА. Збірайцеся з вашымі калегамі і абвяшчайце страйк, пакуль мы не даможамся свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў.

❗️НАШЫ ПАТРАБАВАННІ ПРОСТЫЯ!

Новыя выбары без Лукашэнкі!

Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных!

Жыве Беларусь!» - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках