26 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Жлобіна: Нізкі паклон кожнаму, хто паступае па сумленні

6
Жыхар Жлобіна: Нізкі паклон кожнаму, хто паступае па сумленні

Назад шляху ўжо няма!

Піша ўдзельнік пратэстаў у Жлобіне ў тэлеграм-канале «Баста!»:

«Да 4 раніцы народ не разыходзіўся. Міліцыю вымотвалі, бо бегалі групамі. Аўтамабілісты актыўна ўдзельнічалі ў пратэсце, таксама як і ў Менску. Заўважу, што ў асноўнай масе мясцовыя жлобінскія захавальнікі правапарадку, за выключэннем некаторых індывідаў, выказваюць салідарнасць з жыхарамі Жлобіна, наколькі гэта магчыма. Некаторыя гатовыя звольніцца з шэрагаў міліцыі.

Дзякуй Вам, мы разумеем, што кожнаму з Вас цяпер вельмі цяжка. Нізкі паклон кожнаму, хто паступае па сумленні. Мы заклікаем Вас дапамагчы спыніць гэтае беззаконне.

Інтэрнэт у горадзе недаступны ці ж працуе з перабоямі і вельмі павольна. Але ў горадзе праз гэта інфармацыйны вакуум. Інфармацыю жыхары Жлобіна атрымліваюць па сарафаннаму радыё, ад сваякоў, якія жывуць у Менску або за мяжой.

Жыхары Жлобіна выказваюць салідарнасць са страйкоўцамі-металургамі і гатовыя падтрымаць іх. Мы таксама салідарныя з усімі беларусамі і заклікаем быць моцнымі, а органам правапарадку апамятацца. Назад шляху ўжо няма!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках