Беларускія ўлады збіраюцца цалкам адключыць інтэрнэт і мабільную сувязь?
44- 11.08.2020, 17:42
- 99,191
Улады панічна баяцца масавых пратэстаў.
Шэраг Telegram-каналаў паведамляе аб тым, што сёння ў Беларусі будзе цалкам адключаны інтэрнэт і мабільная сувязь. У Беларусі ўжо трэці дзень назіраюцца сур'ёзныя праблемы з доступам да інтэрнэту, аднак людзі выкарыстоўваюць розныя спосабы абыходу блакіроўкі.
Нагадаем, у Беларусі трэці дзень запар ідуць масавыя акцыі пратэсту, а сёння ў краіне пачаўся Усебеларускі страйк, да якога далучыліся працоўныя заводаў.