16 красавiка 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра яшчэ адну смерць ад рук лукашэнкаўскіх карнікаў

26
Стала вядома пра яшчэ адну смерць ад рук лукашэнкаўскіх карнікаў
АЛЯКСАНДР ВІХОР

Родным памерлага пасля затрымання ў Гомелі Аляксандра Віхора аддалі пасведчанне аб смерці.

Родным памерлага ў Гомелі пасля затрымання падчас пратэстаў Аляксандра Віхора аддалі заключэнне аб ягонай смерці - з фармулёўкай «прычына ўстанаўліваецца». Заўтра Аляксандра будуць хаваць, піша tut.by.

Нагадаем, маладзёна затрымалі ў Гомелі 9 жніўня, калі ён ехаў да сваёй дзяўчыны. З гэтых часоў родныя шукалі сына некалькі дзён, але так і не змаглі атрымаць ніякай інфармацыі. Прыязджалі ў РАУС, дзяжурылі да ночы пад ІЧУ. А 12 жніўня, калі ў ізалятара высветліць нічога пра сына так і не ўдалося, прыехалі ў РАУС пісаць заяву аб згубе чалавека. І толькі тады стала вядома - сына яшчэ з 11 жніўня няма ў жывых.

Родныя Алеся напісалі заяву ў пракуратуру, СК і папрасілі распачаць крымінальную справу па факце смерці хлопца. Яны мяркуюць, што яму не была своечасова нададзеная медыцынская дапамога і ў дачыненні да яго былі ўчыненыя неправамерныя дзеянні, якія прывялі да смерці.

ЗАТРЫМАННЕ АЛЯКСАНДРА ПАТРАПІЛА Ў АБ'ЕКТАЎ НАШАГА ФАТОГРАФА. ФОТА: СЯРГЕЙ КАМКОЎ

У Следчым камітэце распавялі сваю версію таго, што адбылося. Увечары 9 жніўня Аляксандр Віхор быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за актыўны ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Пастановай суда ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту тэрмінам на 10 дзён. Мужчына быў накіраваны да месца адбывання пакарання, дзе ў яго значна пагоршылася самаадчуванне. Гамяльчук быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе памёр. «Падчас першаснага агляду бачных цялесных пашкоджанняў, якія маглі стаць прычынай смерці, выяўлена не было», паведамляў СК.

13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям'і, што Аляксандр памёр ад «перадазіроўкі». Родных такая заява шакавала: бо, кажуць, Саша нават не паліў.

Вольга сёння паведаміла журналістам, што справу перадалі іншаму следчаму.

ЛЮДЗІ САБРАЛІ НА МЕСЦЫ ГІБЕЛІ ДЭМАНСТРАНТА Ў МЕНСКУ ЛЯ СТАНЦЫІ МЕТРО «ПУШКІНСКАЯ» Ў ДЗЕНЬ ЯГОНАГА ПАХАВАННЯ, 15 ЖНІЎНЯ 2020

Сям'я Аляксандра Віхора наняла адваката і мае намер пільна сачыць за следствам.

Таксама родныя звяртаюцца да тых, каму штосьці вядома пра Сашу пасля затрымання: што адбывалася ў аўтазаках, у якіх перавозілі хлопца, а таксама ў СІЗА або ў іншых месцах, у якіх ён паспеў пабываць да смерці?

Нагадаем, сёння ў Менску развітваліся з Аляксандрам Тарайкоўскім, загінулым 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага, дзе сілавікі брутальна разагналі акцыю пратэсту. У пасведчанні аб смерці паказана, што асноўная прычына смерці Аляксандра - «адкрытая рана грудной клеткі», ён памёр ад масіўнай страты крыві. Аляксандру было 34 гады, у яго засталася 3-гадовая дачка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках