19 сакавiка 2024, aўторак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары пачалі аказваць бясплатную дапамогу ахвярам гвалту лукашэнкаўскіх карнікаў

1
Лекары пачалі аказваць бясплатную дапамогу ахвярам гвалту лукашэнкаўскіх карнікаў

Бясплатную дапамогу аказваюць прыватныя медыцынскія цэнтры.

Прыватныя медыцынскія цэнтры ў Беларусі пачалі бясплатную дапамогу асобам, якія пацярпелі падчас акцый пратэсту 9-14 жніўня. Так, напрыклад, бясплатную медыцынскую дапамогу можна атрымаць у цэнтры «ЛАДЭ», а таксама ў цэнтры «Тамаграфія», паведамляе «Белсат».

Уласнікі і калектывы лекараў медцэнтраў «ЛАДЭ» і «Тамаграфія» наважылі бясплатна аказваць дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад гвалту ў мірных вулічных акцыях пратэсту 9-14 жніўня.

Жыхары Берасця, Горадні і Менска могуць звяртацца ў цэнтры «ЛАДЭ».

«Бясплатнае аказанне дапамогі вызначае лекар, згодна з характарам траўмаў, атрыманых чалавекам. Гэта значыць бясплатная дапамога, ці не - вызначае толькі лекар. Пацыентам неабходна запісвацца на прыём да медыкаў. Мы не адмаўляем у запісе, але папярэджваем, што лекар вызначыць ці будзе бясплатнае аказанне дапамогі», - паведамілі «Белсату» ў медыцынскім цэнтры.

Шэраг лекараў акажуць дапамогу і ў сталічным медычным цэнтры «Тамаграфія».

«У нас можна атрымаць дапамогу неўролага і траўматолага-артапеда. Мы можам бясплатна ахвярам пратэстаў правесці МРТ і УГД дыягностыку. Калі пацыент раней звяртаўся ў траўмапункт і на руках мае накіраванне на МРТ і УГД - таксама зробім гэта бясплатна», - распавяла «Белсату» Вікторыя Лістратова, вядучы спецыяліст па маркетынгу медцэнтра «Тамаграфія».

У цэнтры падкрэсліваюць, што напраўду ўстанова даволі малая і колькасць спецыялістаў абмежаваная.

«Наш цэнтр малы і аспект медыцынскіх паслуг адносна невялікі. Але ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што мы будзем рабіць медыцынскае засведчанне і экспертызу. Нам стала паступаць вельмі шмат тэлефаванняў. Але гэта было да афіцыйнага з'яўлення інфармацыі на нашым сайце. Сёння ў нас лекары аказваюць дапамогу з 17.30», - дадала Вікторыя Лістратова.

Да акцыі з бясплатнай медыцынскай дапамогі далучаюцца і іншыя невялікія прыватныя медыцынскія ўстановы. Асобам, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў, гатовыя бясплатна дапамагаць розныя лекары.

Мабільныя аператары вяртаюць грошы абанентам

Аператары мабільнай сувязі ў Беларусі пачалі дасылаць паведамленні абанентам пра кампенсацыю абаненцкай платы праз адсутнасць інтэрнэту. Адным з першых стаў аператар А1.

«З прычыны значных цяжкасцяў з доступам да мабільнага інтэрнэту праз незалежныя ад А1 прычыны, у перыяд з 9 жніўня да 11 жніўня, Вам будзе налічаная кампенсацыя сумаю 100% штодзённай абаненцкай платы вашага тарыфу за поўныя 3 дні адсутнасці інтэрнэт-сэрвісаў.

Кампенсацыя будзе праведзена ў аўтаматычным рэжыме і адлюструецца на вашым балансе ў адзін з дзён тыдня, пачынаючы з 16 жніўня, пра што вы атрымаеце адпаведнае SMS-апавяшчэнне. Дзякуем за разуменне!»

Аналагічныя паведамленні пачалі атрымліваць абаненты мабільных аператараў МТС і LIFE.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках