3 траўня 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя банкі пачалі патрабаваць ад беларускіх датэрміновага вяртання крэдытаў

37
Замежныя банкі пачалі патрабаваць ад беларускіх датэрміновага вяртання крэдытаў

Давер да магчымасцяў луканомікі – на нулі.

Крыніцы ў фінансавым сектары паведамляюць, што замежныя банкі пачалі патрабаваць ад беларускіх банкаў датэрміновага вяртання рэсурсаў, атрыманых у рамках замежных крэдытных ліній, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка».

На 1 жніўня банкаўскі сектар Беларусі меў крэдытную запазычанасць перад замежнікамі $ 4,383 млрд. Гэтыя рэсурсы выкарыстоўваліся для фінансавання «мадэрнізацыі» дзяржаўных прадпрыемстваў.

Яшчэ зусім нядаўна Нацбанк арыентаваў банкі на прывабліванне «танных і доўгіх» крэдытаў з-за мяжы. Цяпер можа не стаць ніякіх.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках