21 кастрычнiка 2026, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі журналіст высмеяў расейскага алігарха Малафеева падчас інтэрв'ю

1
Брытанскі журналіст высмеяў расейскага алігарха Малафеева падчас інтэрв'ю

Пірс Морган на адным прыкладзе выкрыў «незалежнасць» «праваслаўнага алігарха».

Брытанскі журналіст Пірс Морган узяў інтэрв'ю ў расейскага алігарха Канстанціна Малафеева, які яра падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, падчас якога высмеяў яго так званую незалежнасць, перадае «Дыялог».

Морган акцэнтаваў увагу на тым, што Малафееў пазіцыянуе сябе як «адзіная незалежная фігура ў СМІ РФ», а затым на адным прыкладзе паказаў, што гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Журналіст папрасіў суразмоўцу назваць хаця б адну рэч, за якую ён крытыкуе Пуціна.

«Але вы гэтага не зробіце і не можаце зрабіць, таму што ведаеце: гэты фрагмент разляціцца па ўсім свеце, Пуцін яго ўбачыць — і вам канец», — заявіў Мorgan, канстатуючы, што на гэтым уся «незалежнасць» Малафеева і заканчваецца.

У адказ алігарх пачаў апраўдвацца і заявіў, што ён крытыкуе кіраўніка Крамля за непрымяненне ядзернай зброі ў вайне з Украінай.

«Дык ваша галоўная крытыка на адрас вашага прэзідэнта палягае ў тым, што ён не наносіць па ўсіх ядзерны ўдар? Вау», — сказаў на гэта журналіст.

Акрамя непрымянення ядзернай зброі, Малафееў таксама заявіў, што лічыць памылкай Пуціна падпісанне Мінскіх пагадненняў і яго адносіны з НАТА два дзясяткі гадоў таму.

«Я лічу, што было памылкай давяраць НАТА 20 гадоў таму», — сказаў алігарх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲