26 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас сотні тысяч па ўсёй краіне, і да нас далучацца мільёны»

4
«Нас сотні тысяч па ўсёй краіне, і да нас далучацца мільёны»
ФОТА: GETTY IMAGES

Дастаткова аднаго выпадку непадпарадкавання, каб пасеяць зерне сумневу ў іх шэрагах.

- Памятаеце ўсе гэтыя выпадкі адзінкавага непадпарадкавання? Тыя, якія ў выніку прыводзілі да пераменаў у розных краінах? - піша чытач тэлеграм-канала Баста! - Чэхаславакія, Кітай і нават нацысцкая Нямеччына, дзе ўсяго адзін чалавек адмовіўся аддаць гонар Гітлеру, чым пасеяў зерне сумневу ў шэрагах нацыстаў - гэта ўсё выпадкі, калі дзякуючы аднаму або некалькіх прыстойным людзям расхістваюцца рэжымы.

Нас, прыстойных і мэтанакіраваных беларусаў не адзінкі, а як паказалі апошнія месяцы - нас сотні тысяч па ўсёй краіне, і да нас далучацца мільёны, бо яны таксама хочуць добрага жыцця, а не ганебнага існавання.

9-га жніўня мы ўсе галасуем за Ціханоўскую, а потым абараняем свае галасы усімі сіламі, да перамогі.

Толькі так мы прымусім з сабой лічыцца, толькі так мы зможам палепшыць наша жыццё.

Разам зрынем таракана і будзем ствараць вольную краіну!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках