26 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўжо ледзь ногі перастаўляе

77
Лукашэнка ўжо ледзь ногі перастаўляе
Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Вартае жалю відовішча.

Былы прафесійны хакеіст, які мае непасрэднае дачыненне да каманды Лукашэнкі, распавёў Telegram-каналу «Баста!» аб фізічных кандыцыях Лукашэнкі.

- Хачу сказаць, што тыя выбары, якія спрабаваў зладзіць Лукашэнка, вельмі падобныя на той хакей, у які ён гуляе.

(Партнёры па звяну гуляюць толькі на яго. Спаборнікам не толькі нельга пад'язджаць да яго, але нават быць на лініі кідка. А галоўная задача брамніка - адхінацца ад ягоных шайбаў і рэалістычна прапускаць галы).

Апошняя ягоная прысутнасць на трэніроўцы была тыдзень таму і ўжо на ёй ён ледзь перастаўляў ногі. Але ўсе ўпарта рабілі выгляд, што ён здаровы і поўны сіл.

Вартае жалю відовішча яшчэ і тым, што мы, спартоўцы, а шмат хто заслужаны майстар спорту міжнароднага класа, якія выступалі ў наймацнейшых лігах свету, прыніжаемся і патураем чалавеку, які разваліў краіну і тып спорта, якому мы прысвяцілі жыццё.

Атрымліваючы пры гэтым грошы, пасады ў федэрацыі або ў клубах. Альбо зялёнае святло свайму бізнэсу і недатыкальнасць ад следчага.

Вось вам некалькі прыкладаў:

- Гады 4 назад Белы (той, што будуе ў Лябяжым) быў затрыманы на мяжы з мехам незадэклараванай гатоўкі. Акурат на наступны дзень была трэніроўка, дзе Аляксандр Рыгоравіч на пытанне, дзе ягоны партнёр па звяне, атрымаў адказ, што той затрыманы. На гэта ён сказаў прыкладна наступнае: «Мне хто пасы аддаваць будзе, ты? Каб праз гадзіну прывезлі яго сюды».

- А перад прызначэннем Гены Савілава кіраўніком хакейнай федэрацыі, у яго ў фірме ішлі ператрусы. Натуральна, пасля прызначэння ўсе справы адразу спынілі.

Акрамя гэтага, ведалі б вы, колькі грошай марнуецца на прэзідэнцкую каманду. Забеспячэнне, трэніроўкі, выезды ў Дубай, калядныя турніры, 4-х значныя прэміі пасля гэтых турніраў. Сума супастаўная з бюджэтамі некалькіх клубаў чэмпіянату.

Шчыра, даўно ўжо вельмі сорамна. За яго і за нас.

Але бярэ гонар за смелых, хто ахвяруе ўсім, што ў іх ёсць дзеля пераменаў і дзеля будучыні нашых дзяцей. Дзеянні герояў акупяцца ўсёй краіне і для іх у першую чаргу».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках