26 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Brexit можа ўмацаваць Еўразвяз

1
FT: Brexit можа ўмацаваць Еўразвяз

Адроджаная Еўропа мае шанцы стаць магутным партнёрам для ЗША.

Масква актыўна «падтрымлівала» выхад Вялікабрытаніі са складу ЕЗ. Бо прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін шчыра верыў, што гэта значна аслабіць Еўрапейскі Звяз. Аднак, зараз сітуацыя выглядае так, быццам расійскі прэзідэнт памыліўся. Бо пасля Brexit, ЕЗ наадварот мае ўсе шанцы стаць яшчэ больш моцным і незалежным аб'яднаннем. Без Вялікабрытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу плануе наладжваць шчыльнае супрацоўніцтва з ЗША. Еўропа можа стаць магутным партнёрам для Злучаных Штатаў пасля «эпохі прэзідэнта Дональда Трампа», піша Financial Times (пераклад - «Зеркало недел. Украны»).

Нарэшце, сітуацыя паміж ЕЗ і Вялікабрытаніяй з часам можа пачаць нагадваць стасункі паміж Канадай і ЗША. Канада гатовая часткова «ахвяраваць сваёй магутнасцю» для таго, каб атрымаць поўную незалежнасць, таму і не жадае далучацца да ЗША. Але, без сумневу, краіны маглі б атрымаць даволі значныя перавагі ад эканамічнай інтэграцыі і стратэгічнага супрацоўніцтва, заснаванага на агульных інтарэсах і каштоўнасцях.

Напрыклад, можна разгледзець апошні сход Еўрапейскай рады ў ліпені. Пасля аднаго з самых доўгіх самітаў, лідары краін ЕЗ пагадзіліся ажыццяўляць калектыўныя пазыкі на фінансавых рынках.

Спачатку сотні мільярдаў еўра будуць выкарыстаныя для змякчэння негатыўнага ўплыву каранавіруса на эканоміку краін. Але еўрапейскія лідары таксама зразумелі, што можна пазычаць вялікія сумы грошай на фінансавых рынках пад вельмі нізкія тарыфныя стаўкі.

Такая магчымасць у будучыні магла б дапамагчы з выдаткамі на новыя маштабныя праекты, такія як калектыўная абарона. Гэта, у сваю чаргу, магло б пашырыць палітычны ўплыў ЕЗ і ўзмацніць міжнародную ролю афіцыйнай валюты еўрапейскіх краін.

Такіх перспектыў эканамічнага развіцця Еўрапейскі Звяз мог бы і не атрымаць, калі б Вялікабрытанія засталася ў яго складзе. Так званая «эканомная чацвёрка» ЕЗ, у якую ўваходзяць Нідэрланды, Аўстрыя, Швэцыя і Данія, была супраць пазык на фінансавых рынках. Але без брытанскага права вета, краіны «эканомнай чацвёркі» былі вымушаныя пагадзіцца на агульныя ўмовы ўгоды.

Калектыўныя фінансавыя пазыкі могуць стаць першым крокам на шляху да больш шчыльнага палітычнага звязу еўрапейскіх дзяржаў.

Вядома, усё можа скласціся па-іншаму. Прагрэс можа быць заблакаваны нацыянальнымі парламентамі. У Паўднёвай Еўропе зноў можа пачацца эканамічны крызіс.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які ўважае ЕЗ за небяспечнага канкурэнта, можа адмовіцца ад супрацоўніцтва. Але калі кандыдат у прэзідэнты Злучаных Штатаў Джо Байдэн атрымае перамогу на выбарах, яго адміністрацыя будзе падтрымліваць аднаўленне міжнародных стратэгічных альянсаў Амерыкі.

Байдэн разумее, што ЗША ўжо не могуць падтрымліваць сусветны парадак самастойна. Збалансаванае супрацоўніцтва з ЕЗ выглядае як досыць прывабная перспектыва. Калі раней амерыканцы разглядалі Еўропу як свайго галоўнага канкурэнтам, то цяпер усё змянілася.

Да таго ж, лідары ЕЗ таксама прызнаюць, што галоўнымі пагрозамі калектыўных інтарэсаў Еўропы з'яўляецца Кітай, Расея, нестабільнасць на Блізкім Усходзе і Афрыцы. Надзейная падтрымка з боку ЗША можа стаць ключом для развязання гэтых праблем.

З часам стасункі паміж ЕЗ і Вялікабрытаніяй наладзяцца. Магчыма, брытанцы нават зразумеюць, што ЕЗ напраўду не нясе пагрозы брытанскім інтарэсам. Наадварот, Нямеччына, Францыя ды іншыя еўрапейскія краіны з'яўляюцца незаменнымі партнёрамі ў барацьбе з агульнымі пагрозамі па-за Еўропай – сярод іншага з агрэсіўна настроенымі аўтарытарнымі дзяржавамі, рэзюмуе FT.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках