26 красавiка 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зарэгістраваная рэкордная колькасць выпадкаў COVID-19

У Польшчы зарэгістраваная рэкордная колькасць выпадкаў COVID-19
ФОТА: PAP/LESZEK SZYMAŃSKI

Больш за ўсё выпадкаў заражэння COVID-19 выяўленае ў Сілезскім ваяводстве.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў аўторак, 4 жніўня, што за мінулы дзень у краіне зафіксаваныя 680 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі шасцёра хворых, паведамляе «Радыё Польшча».

Больш за ўсё выпадкаў заражэння COVID-19 выяўленае ў Сілезскім (222), Вялікапольскім (94), Малапольскім (88) і Мазавецкім (49) ваяводствах Польшчы.

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер не выключыў, што будуць павялічаныя грашовыя штрафы за невыкананне санітарнага рэжыму ў грамадскіх месцах.

Агулам з пачатку пандэміі COVID-19 на тэрыторыі Польшчы зарэгістравалі больш за 48 тысяч хворых. Памерлі 1 738 пацыентаў.

Цягам апошніх дзён хуткасць распаўсюджвання ў Польшчы каранавіруснай інфекцыі трымалася на ўзроўні 500-600 новых выпадкаў на дзень.

Паводле звестак партала worldometers.info, колькасць інфікаваных каранавірусам у свеце дасягнула 18,5 млн чалавек. Больш за ўсё ў ЗША (4,9 млн), Бразіліі (2,7 мільёнаў даляраў), Індыі (1,9 млн) і Расеі (861 тысяча). З пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі ў свеце амаль 700 тысяч чалавек. Колькасць ачунялых пацыентаў з COVID-19 складае прыкладна 12 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках