22 верасня 2020, aўторак, 4:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі значна вырасла колькасць заражэнняў COVID-19 пасля адкрыцця курортаў для замежнікаў

У Турцыі значна вырасла колькасць заражэнняў COVID-19 пасля адкрыцця курортаў для замежнікаў

За дзень было выяўлена 1 083 выпадкі інфікавання.

У Турцыі ў апошнія дні фіксуюць значны рост захворвання на каранавірус у сувязі са святкаваннем Курбан-Байрама і павелічэннем колькасці турыстаў на турэцкіх курортах. Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр аховы здароўя Турцыі Фахрэцін Коджа, піша «Новая газета Балтыя».

З ягоных слоў, за дзень у Турцыі былі выяўленыя 1 083 выпадкі інфікавання каранавірусам, 18 чалавек памерлі.

«Упершыню за апошні час розніца ў двухдзённай статыстыцы сталася настолькі моцнай. Мы павінны прадухіліць цяжкія наступствы кантактаў падчас святаў і адпачынку на курортах», - падкрэсліў ён.

За ўвесь перыяд пандэміі ў Турцыі выяўленыя больш 234 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, больш за 5,7 тысячы чалавек памерлі, ачунялі больш за 218 тысяч.