26 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Расея, Кітай і Іран умешваюцца ў выбарчы працэс

3
Выведка ЗША: Расея, Кітай і Іран умешваюцца ў выбарчы працэс

Масква не хоча абрання прэзідэнтам Байдэна, а Пекін – Трампа.

Кітай, Расея і Іран спрабуюць паўплываць на амерыканскіх выбарнікаў незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Расея спрабуе падарваць пазіцыі Джо Байдэна, у той час як Кітай і Іран спрабуюць перашкодзіць абранню прэзідэнтам Дональда Трампа. З такім папярэджаннем выступіў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра контрвыведкі і бяспекі Уільям Івэйніна, паведамляе svoboda.org.

"Мы прыйшлі да высновы, што Кітай хацеў бы, каб прэзідэнт Трамп, якога Пекін уважае непрадказальным, не перамог на выбарах... Мы прыйшлі да высновы, што Расея звяртаецца да разнастайных спосабаў, каб галоўным чынам ачарніць былога віцэ-прэзідэнта Байдэна і тых, каго яна ўспрымае як антырасейскі істэблішмэнт", – гаворыцца ў заяве Івэйніны. Ён папярэдзіў, што іншыя дзяржавы будуць прадаўжаць скрытыя і відавочныя спробы ўздзеяння на амерыканскіх выбарнікаў, падаграваць рознагалоссі, падрываць веру амерыканцаў у дэмакратычны працэс.

Адказваючы на пытанне рэпарцёра, ці давярае ён высновам амерыканскай выведкі, прэзідэнт Трамп пагадзіўся: "Гэта можа быць... Але апошняе, чаго хоча Расея, – Дональда Трампа ў Белым доме". Прадстаўнік Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі папярэдзіў, што ЗША не дапусцяць замежнага ўплыву на амерыканскі выбарчы працэс і дадуць адказ тым, хто атакуе амерыканскія дэмакратычныя інстытуты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках