26 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лёня, ты што, у нас усе нармальныя людзі супраць Лукашэнкі»

11
«Лёня, ты што, у нас усе нармальныя людзі супраць Лукашэнкі»
Артемий Троицкий

Як расейскія музыкі адмовіліся выступаць на «тараканавых» канцэртах.

Вядомы расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі выказаў сваё меркаванне з нагоды адмовы цэлага шэрагу расейскіх выканаўцаў ад выступаў на канцэртах у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Так, заслужаны артыст Расеі Леанід Агуцін паведаміў, што пасля зваротаў з Беларусі пастанавіў не ўдзельнічаць у такім шоў.

На думку Траецкага, расейскія музыкі адмаўляюцца ад канцэртаў за дзень да выбараў праз нежаданне псаваць стасункі з мясцовай публікай, прамоўтэрамі і ўласнымі сябрамі паводле палітычных прычын.

У эфіры «Эха Москвы» ён адзначыў: «Ва ўсіх нашых артыстаў напэўна сябры ў Беларусі. Я сабе выдатна ўяўляю, што тэлефануюць Леаніду Агуціну з Менска і кажуць: «Лёня, ты што. У нас усе нармальныя людзі супраць Лукашэнкі, а ты будзеш за яго агітаваць. Лёня, калі ласка, не ганьбіся». Для Лёні гэта сур'ёзны аргумент».

З ягоных слоў, такая пазіцыя расейскага шоў-бізнэсу наўрад ці звязаная з нейкімі ўказаннямі з Крамля.

Траецкі дадаў, што для расейскай эстрады Беларусь з'яўляецца свайго кшталту рынкам, таму, выступіўшы на канцэрце ў падтрымку Лукашэнкі, артысты могуць запляміць сваю рэпутацыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках