26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыка Аляксей Грос: Я бачу радасць і надзею ў людзей

1
Музыка Аляксей Грос: Я бачу радасць і надзею ў людзей
АЛЯКСЕЙ ГРОС
ФОТА: BELTA

Нас большасць і гэта вельмі натхняе.

Музыка Аляксей Грос у Беларусі стаў вельмі папулярным, калі атрымаў Гран-пры ў музычным конкурсе «Славянскі базар-2016». Тысячы прыхільніц, сюжэты на дзяржканалах, а цяпер ён падтрымлівае перамены ў Беларусі.

«Настоящее время» пагаварыла аб гэтым з Аляксеем Гросам.

- Я ўзгадаў далёкіх знаёмых, з якімі раней сустракаўся, кантактаваў, з'явіліся новыя людзі, якія падзяляюць тую ж пазіцыю, новыя знаёмствы. Я артыст, мая задача - пісаць. Творчасць - гэта мае перажыванні ўнутраныя. Не тое, каб гэта камерцыйная або некамерцыйная гісторыя - гэта проста хочацца, гэта натхненне. Ты робіш так, як ты адчуваеш. Калі гэта выклікае рэзананс - файна. Цябе клічуць на пляцоўку, мне здаецца, не таму, што ты там чыйсьці [пратэжэ], а таму, што ў цябе выдатны матэрыял. Так павінна быць. Мы пішам аранжыроўкі, я займаюся вакалам - вось цяпер пайшоў у школу выкладаць вакал. Мы пішам песні.

Я хацеў раней з'ехаць з краіны - было вельмі шмат думак, напэўна, месяцы тры. Ёсць сваякі ў Польшчы, ёсць добрыя сябры, знаёмыя ў Маскве, у Піцеры, у Амерыцы. Але тут столькі сяброў і знаёмых. І дзякуючы ўсяму, што тут адбываецца, я разумею, што я не ў меншасці, я разумею, што гэта не я іншаземец ў гэтай краіне, я разумею, што я хачу жыць і развівацца ў гэтай краіне, я люблю гэтую краіну. Ганаруся тым, што я беларус. Усё, што тут адбываецца, вельмі натхняе. Я бачу радасць і надзею ў людзей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках