26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: У дзень выбараў у Беларусі пачаліся праблемы з інтэрнэтам

11
«Нямецкая хваля»: У дзень выбараў у Беларусі пачаліся праблемы з інтэрнэтам

Назіраюцца перабоі з доступам да «Хартыі-97» і іншых навінавых рэсурсаў.

У асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі адзначаюцца маштабныя праблемы з інтэрнэтам.

Раніцай у нядзелю, 9 жніўня, заўважаныя цяжкасці з загрузкай сэрвісаў Tor, паведамляе карэспандэнт Deutsche Welle ў Менску. Паводле ягоных словаў, таксама не грузіцца сайт YouTube, у многіх карыстальнікаў таксама назіраюцца праблемы з мэсэнджарам Signal. Таксама назіраюцца перабоі з доступам да сайтаў Euroradio.by і "Хартыя-97".

Пры гэтым карэспандэнт Deutsche Welle адзначыў, што Euroradio.by адкрываецца праз VPN, а сайты праваабарончага цэнтра "Вясна", Naviny.by, Tut.by, Nn.by, Радыё "Свабода", "Беларускі партызан" даступныя звычайным спосабам.

Павольна працуе Telegram і мабільны інтэрнэт

Беларускае выданне onliner піша пра праблемы з загрузкай файлаў у Telegram. Паводле ягоных звестак, таксама не функцыянуе шэраг папулярных VPN-сэрвісаў, напрыклад TunnelBear.

Партал tut.by таксама паведамляе пра вельмі павольную загрузку файлаў у Telegram без проксі-сэрвісу і цяжкасці з VPN-сэрвісамі і загрузкай YouTube. Акрамя таго, не працуюць сэрвісы Google, не адчыняецца сайт Віктара Бабарыкі.

Між тым карэспандэнты "Медыязоны" таксама паведамілі пра перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту ў аператараў ByFly, MTS, Life, "Космас ТБ". Намеснік гендырэктара "Белтэлекама" ў тэхнічных пытаннях Вадзім Шайбакоў у інтэрв'ю оnliner пацвердзіў тэхнічныя праблемы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках