26 красавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп уважае, што вакцына ад COVID-19 можа быць гатовая за чатыры тыдні

Трамп уважае, што вакцына ад COVID-19 можа быць гатовая за чатыры тыдні

Шырокую даступнасць яна можа атрымаць у 2021 годзе.

Як піша «Европейская правда» са спасылкай на Bloomberg, пра гэта ён сказаў падчас публічнай дыскусіі, арганізаванай ABC News.

«У папярэдняй адміністрацыі пайшлі б, мабыць, гады на тое, каб атрымаць вакцыну - праз Упраўленне ў харчаванні і медыкаментах (FDA) і ўсіх узгадненняў. Мы ж - за тыдні ад таго, каб атрымаць яе. Ведаеце, гэта можа быць тры тыдні, чатыры тыдні», - заявіў Дональд Трамп.

Прагнозы прэзідэнта значна больш аптымістычныя, чым урадавых экспэртаў, між іншым, галоўнага інфекцыяніста Энтані Фаўчы. На яго думку, будучая вакцына ад каранавіруса можа быць зацверджана бліжэй да канца года, а стане шырока даступнай – у 2021 годзе.

У публічнай дыскусіі ад прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя раздаваліся засцярогі з нагоды таго, што Белы Дом можа аказваць ціск на рэгулятара, каб зацвердзіць вакцыну да прэзідэнцкіх выбараў 3 лістапада, піша Bloomberg. Распрацоўшчыкі вакцыны ў той жа час запэўніваюць, што не будуць падаваць вакцыну на зацвярджэнне, пакуль не пераканаюцца ў яе бяспецы і дзейснасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках