26 красавiка 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем жорсткіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

42
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем жорсткіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Абноўлена) Узурпатар таксама павінен быць уключаны ў спіс і пазбаўлены фінансавай падтрымкі.

Еўрапейскі парламент (ЕП) прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі з асуджэннем незаконнай улады і з падтрымкай дэмакратычнай апазіцыі, у дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне санкцый супраць Лукашэнкі, ягонага сілавога апарата, а таксама расейцаў, якія надаюць падтрымку беларускаму рэжыму, паведамляе interfax.by.

Рэзалюцыя адхіляе афіцыйныя вынікі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня ў Беларусі, якія, як сказана ў дакуменце, прайшлі з грубымі парушэннямі міжнародных стандартаў. Таксама рэзалюцыя кажа пра непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі.

Еўрапарламент «рашуча падтрымлівае санкцыі ЕЗ супраць асоб, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі, уключна з Лукашэнкам; заклікае Раду (ЕЗ) неадкладна і ў цеснай каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі ўвесці шырокія і эфектыўныя санкцыі супраць усіх беларускіх выканаўцаў фальсіфікацыі выбараў, гвалту і рэпрэсій».

ЕП заклікае інстытуты Еўразвязу і ўрады краін ЕЗ «вывучыць магчымасць пашырэння санкцыйнага спісу з мэтай уключэння расейскіх грамадзян, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у падтрымцы рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».

Дакумент заклікае адмовіцца ад фінансавай падтрымкі беларускага рэжыму, у тым ліку крэдытавання па лініі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, адначасова з гэтым падтрымліваючы праваабаронцаў, актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Таксама ў рэзалюцыі заклікаюць падтрымаць грамадзян нашай краіны, якія звяртаюцца па прытулак у ЕЗ, студэнтаў, адлічаных з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках