26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ААН у правах чалавека праводзіць экстранныя дэбаты датычна Беларусі

16
Рада ААН у правах чалавека праводзіць экстранныя дэбаты датычна Беларусі

Намесніца вярхоўнага камісара заклікала вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.

Нягледзячы на брутальныя дзеянні сілавых структураў і тысячы арыштаў, людзі ў Беларусі прадаўжаюць выходзіць на масавыя дэманстрацыі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіла намесніца вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека Нада Аль-Нашыф, выступаючы 18 верасня падчас экстранных дэбатах датычна сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні Рады ААН у правах чалавека.

Трансляцыя мерапрыемства вялася на сайце ААН, паведамляе сайт naviny.by.

Аль-Нашыф нагадала, што крыху больш за 10 гадоў таму ўлады Беларусі жорстка заціснулі пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. «Цяпер мы бачым паўтарэнне многіх патэрнаў, некаторыя нават узмацніліся, – сказала яна. – Мы бачым тысячы затрыманняў, сотні паведамленняў пра катаванні і нялюдскае абыходжанне ў зняволенні, уключаючы сэксуальны гвалт і катаванні над дзецьмі. Паліцыя і сілавыя структуры выкарыстоўвалі празмерную сілу супраць у большасці сваёй мірных дэманстрацый. Улады агрэсіўна выкарыстоўваюць адміністрацыйныя і крымінальныя справы ў дачыненні да людзей, якія выходзяць на пратэсты».

«Журналістаў, якія асвятляюць падзеі, затрымліваюць і арыштоўваюць, забіраюць іх акрэдытацыі, адпраўляюць на суткі. Улады абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту, – канстатавала Аль-Нашыф. – Я асабіста вельмі занепакоеная паведамленнямі пра катаванні і нялюдскае абыходжанне з зняволенымі. Усе гэтыя выпадкі павінны быць старанна расследаваныя дзяржавай. Але замест гэтага мы бачым, што робіцца ціск на пацярпелых і іхніх адвакатаў».

«Гэта жыццёва важна для будучыні Беларусі – разарваць гэты цыкл павелічэння рэпрэсій і гвалту. Дзяржава павінна слухаць голас свайго народа», – падкрэсліла прадстаўніца вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.

Яна заклікала вызваліць усіх затрыманых паводле палітычных матываў і правесці адкрытае і поўнае расследаванне ўсіх выпадкаў катаванняў, а таксама змусіць вінаватых у іх да адказнасці. «Фундаментальныя правы ўсіх беларусаў павінны пераважаць над палітычнымі зацікаўленнямі і геапалітычнымі разлікамі», – дадала Аль-Нашыф.

Яна таксама адзначыла, што Управа вярхоўнага камісара ў правах чалавека (УВКПЧ) ААН гатова садзейнічаць у развязанні цяперашняга крызісу ў Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках