26 кастрычнiка 2020, панядзелак, 10:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс назваў дату заканчэння пандэміі COVID-19

9
Біл Гейтс назваў дату заканчэння пандэміі COVID-19
Біл Гейтс

Заснавальнік Microsoft настроены аптымістычна.

Пандэмія COVID-19 у найлепшым выпадку закончыцца ў 2022 годзе. Такое меркаванне заснавальнік тэхналагічнай карпарацыі Microsoft Біл Гейтс выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

Гейтсу было зададзенае пытанне, калі санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў ЗША і ў свеце ў цэлым можа нармалізавацца. «Калі ўжыванне вакцын будзе зацверджанае, як мы спадзяемся, на пачатку 2021 года, то сітуацыя ў ЗША пачне вяртацца ў нармальнае рэчышча пад наступнае лета, і наша дзейнасць прыйдзе ў норму пад канец будучага года, калі, вядома, мы будзем дапамагаць і іншым краінам» , - адказаў ён.

«Эпідэмія ў найлепшым выпадку закончыцца, напэўна, у 2022 годзе. Аднак праз 2021 год пры наяўнасці глабальнага падыходу нам варта знізіць паказчыкі [распаўсюджвання інфекцыі]. Дзякуй богу, тэхналогіі распрацоўкі вакцын ужо былі, фінансаванне паступіла, а кампаніі вылучылі сваіх найлепшых спецыялістаў. Таму я настроены аптымістычна, усё гэта не будзе доўжыцца вечна», - заўважыў Гейтс.

Паводле ягонай ацэнкі, узровень вакцынацыі ў свеце падчас пандэміі знізіўся на 14%, «знішчыўшы прагрэс, які дасягаўся ў папярэднія 20 гадоў». Ён выказаў расчараванне тым, што Злучаныя Штаты «не паказалі сябе ў галіне дапамогі ў набыцці вакцын для развіваных краін».

Біл Гейтс і ягоная жонка Мэлінда ўзначальваюць дабрачынны фонд. У лік яго асноўных кірункаў работы ўваходзяць барацьба з небяспечнымі хваробамі ў развіваных краінах, праграмы ў сфэры аховы здароўя і адукацыі ў ЗША. Праз фонд былі выдаткаваныя сотні мільёнаў даляраў на распрацоўку вакцыны ад каранавірусу і на падтрымку бедных груп насельніцтва, якія найбольш ўразлівыя ў варунках пандэміі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».