26 красавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйчане - Саша, ты звольнены

4
Бабруйчане - Саша, ты звольнены
ФОТА: BABRUYSK.BY

Як Бабруйск выйшаў на Марш справядлівасці.

20 верасня ў Бабруйску прайшоў Марш справядлівасці. Калона бабруйчан рухалася па вуліцы Менскай - з цэнтра горада - у бок Першамайскага раёна, піша сайт babruysk.by.

Людзі трымалі ў руках плакаты «Свабоду палітвязням», «Свабоду СМІ», скандавалі «Саша, ты звольнены».

ФОТА: BABRUYSK.BY
ФОТА: BABRUYSK.BY

Калі да калоны падышлі двое неўстаноўленых грамадзян, па вонкавым выглядзе - міліцыянты, адзін з якіх трымаў у руках відэакамеру і вёў здымку, - бабруйчане сталі скандаваць: «Колькі каштуе сумленне?!» Затым перайшлі на жартаўлівую «крычалку» - сталі паўтараць радкі з песні, што гучыць у папулярнай перадачы расейскай ТВ «Сам сабе рэжысёр»: «Я заўсёды з сабой бяру відэакамеру!»

А 16.30 людзі, выказаўшы сваё меркаванне, разышліся па дамах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках