На «Гродна Азоце» спыняўся адзін з цэхаў
3- 14.01.2021, 18:39
- 21,056
Інцыдэнт здарыўся 12 студзеня.
На «Гродна Азоце» 12 студзеня адбылося спыненне аднаго з цэхаў - «Карбамід-3». Пра гэта паведамляе выданне завода «Гродненский химик».
- Блізу 13.30 у выніку межфазнага кароткага замыкання кабелю 6 кВ уводу №1 падстанцыі №94 адбылося кароткатэрміновае прыпыненне шэрагу тэхналагічнага абсталявання цэха карбамід-3 з яго часовай разгрузкай. Да 23:00 нагрузка цэха была цалкам адноўленая.