26 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чыноўнікі Лукашэнкам пагарджаюць і смяюцца з яго амаль публічна»

41
«Чыноўнікі Лукашэнкам пагарджаюць і смяюцца з яго амаль публічна»
ФОТА: TUT.BY

Яны ўпэўненыя, што Таракан ужо скончыўся.

Былы кіраўнік Галоўнай дзяржаўна-прававой упраўлення адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Пласкавіцкі заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» аб тым, што для дзяржаўнага апарату ўзурпатар ужо - спісаны матэрыял.

- Як Вы ацэніце пазіцыю наменклатуры, чыноўнікаў? Вы самі ў нашай апошнй размове, у жніўні 2020 года, за некалькі дзён да выбараў, заяўлялі, што «дзяржаўны апарат Лукашэнку ненавідзіць».

- Я схільны паўтарыць гэты свой тэзіс і цяпер. Усё, што я ведаю пра беларускіх чыноўнікаў, сведчыць аб тым, што яны Лукашэнкам пагарджаюць і смяюцца з яго амаль публічна. Але думка пра тое, што наш «партыйна-гаспадарчы актыў» не маналітны - гэта памылка.

Тут хачу выказаць два тэзісы. Калі я яшчэ быў падлеткам, адзін вельмі тытулаваны партызан, як быў п'яны, сказаў мне такую рэч. Кажа, што ў нас у краіне падчас вайны амаль усе адначасова былі і ў партызанах, і ў паліцыі. Так і тут. Нашы чыноўнікі цяпер не столькі баяцца, колькі проста глядзяць на гэтую бойку і чакаюць, калі і чым яна скончыцца...

Гэта не сталёвы маналіт, гэта чарада авечак. І гэты статак нікуды не зрушыцца, пакуль не адчуе, што надышоў іні час атрымаць плён чужой бойкі. Так, яны ненавідзяць Лукашэнку, але ён вельмі мала перашкаджае ім займацца тым, чым яны займаюцца...

Яны ўпэўненыя, што Саша ўжо скончыўся, і будуць чакаць, калі гэта будзе абвешчана афіцыйна.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках