26 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаць пацяплення

2
Стала вядома, калі ў Беларусі чакаць пацяплення

Рэкорд выходных: -28,7°С.

Мінулыя выходныя ў Беларусі ў сярэднім былі на 10-15 градусаў ніжэйшыя за кліматычную норму, а 17 студзеня дзе-нідзе - і на 18 градусаў. Самы моцны мароз, -28,7°С, у мінулыя выходныя быў зафіксаваны ў ноч на 17 студзеня на метэастанцыі Слуцк. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамет Мінпрыроды.

У пачатку гэтага тыдня яшчэ захаваецца марознае надвор'е, але ўжо пачынаючы з серады на паўднёвым захадзе, а ў далейшым па ўсёй тэрыторыі краіны чакаецца падвышэнне тэмпературнага фону. Толькі ўночы ў чацвер на ўсходзе Беларусі яшчэ падмарозіць да -13... -15°С.

19 студзеня ў аўторак, уночы і раніцай месцамі па краіне невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -19 ... -24°С, месцамі -25... -27°С, у паўночных раёнах -13... -18°С; максімальная ўдзень -10... -16°С.

У сераду, 20 студзеня, уночы ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца; днём на паўднёвым захадзе мокры снег, магчымы дождж, месцамі галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -16... -23°С, пры праясненнях да -26°С, на паўднёвым захадзе -9... -15°С, у памежных паўднёва-заходніх раёнах Берасцейскай вобласці -6... -8°С; максімальная ўдзень -6... -13°С на паўднёвым захадзе -5... +1°С.

21 студзеня, у чацвер, уночы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна на паўночна-ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі - снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад 0... +1°С на паўднёвым захадзе да -13 ... -15°С на ўсходзе, максімальная ўдзень -2... +4°С.

У пятніцу, 22 студзеня, пераважна без ападкаў. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -4... +2°С, максімальная ўдзень -2... +4°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках