У Гародні, нягледзячы на мароз, пенсіянеры выйшлі на пратэст
2- 18.01.2021, 14:39
- 12,491
Гэта ўжо 17 акцыя пенсіянераў у Гародні.
У Гародні пенсіянеры выйшлі на 17-ю акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку ўладаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Моцныя маразы не спынілі беларускіх пенсіянераў. Пры тэмпературы, ніжэйшай за 20 градусаў марозу, пенсіянеры выйшлі на акцыю з бел-чырвона-белымі парасонамі.
У апошнія тыдні пенсіянеры не папярэджваюць загадзя пра месца збору, каб там іх не чакаў АМАП.