28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кожны пункт Беларусі можна будзе бясплатна адправіць ліст 23 студзеня

7
У кожны пункт Беларусі можна будзе бясплатна адправіць ліст 23 студзеня

Добрая нагода напісаць палітвязням.

РУП «Белпошта» анансавала правядзенне акцыі «Дзень ручнога лісты» 23 студзеня ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны.

Штогод у гэты дзень адзначаецца Дзень почырку, альбо Дзень ручнога ліста. Свята нагадвае пра ўнікальнасць ручнога ліста і пра непаўторнасць почырку кожнага чалавека.

Усім ахвочым прапаноўваецца набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, напісаць ад рукі цёплыя словы для родных, сяброў і палітвязняў. У дзень акцыі, 23 студзеня, супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх ва ўсякі пункт краіны.

У Менску Дзень ручнога ліста будзе праходзіць з 15:00 да 17:00 на Галоўпаштамце на адрас: пр. Незалежнасці, 10.

У гэты дзень можна будзе набыць канверты і маркі, падпісаць іх і адправіць у кожны куток Беларусі - даставяць за вас лісты і паштоўкі работнікі «Белпошты». Выдатная нагода, каб чарговым разам падтрымаць родных, блізкіх, і ўсіх палітвязняў, якім вельмі патрэбная наша падтрымка. Наша сіла - у адзінстве.

Спісы палітычных зняволеных можна знайсці тут.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках