26 красавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон «Ларс» прынясе ў Беларусь снег і дождж

Цыклон «Ларс» прынясе ў Беларусь снег і дождж
Фота: charter97.org

Прагноз надвор'я на тыдзень.

На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У аўторак, 26 студзеня, праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца паўднёвы цыклон «Ларс», які забяспечыць у нашай краіне складаныя варункі надвор'я: часамі чакаюцца ападкі - снег, мокры снег, дождж. Уночы па заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя ападкі, мяцеліца. Найбольш істотны прырост снежнага покрыва (да 15-20 см) у аўторак чакаецца па заходняй палове краіны.

Месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу. Уночы і раніцай у асобных раёнах туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Уночы па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны па поўдні месцамі парывы ветру будуць дасягаць 21-23 м/с. Тэмпература паветра на працягу дня складзе -2... +4°С.

У сераду, 27 студзеня, захаваюцца складаныя варункі надвор'я. На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца снег, мокры снег, уночы месцамі моцны снег, завіруха. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Уночы і раніцай у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах да 23 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0... -5°С, максімальная ўдзень -3... +2°С.

У чацвер, 28 студзеня ўночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1... 6°С, пры праясненнях да -9°С, максімальная ўдзень -4... +1°С.

29 студзеня, у пятніцу, часам снег. На адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -2... 8°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная ўдзень -5... +1°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках