26 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Астапчук: Шлях да перамогі бывае цяжкім, але мы абавязкова прыйдзем да яе

2
Надзея Астапчук: Шлях да перамогі бывае цяжкім, але мы абавязкова прыйдзем да яе
Надзея Астапчук

Чэмпіёнка свету і Еўропы ў лёгкай атлетыцы звярнулася да палітвязня Ігара Лосіка.

Чэмпіёнка свету і Еўропы ў лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук звярнулася да палітвязня Ігара Лосіка. з просьбай аб спыненні галадоўкі:

- Ад свайго імя і каманды свабодных спартоўцаў SOS_by, хочам звярнуцца да Ігара Лосіка з просьбай аб спыненні галадоўкі. Надта шкада, што мы прыйшлі да таго, што табе даводзіцца ўжываць такія крайнія захады і рызыкаваць сваім жыццём дзеля нашых правоў і свабодаў. Мы цалкам падтрымліваем тваю пазіцыю і верым у тваю невінаватасць.

Усёй нашай дружнай камандай мы просім цябе спыніць галадоўку. Мы ўжо ўбачылі твой чэмпіёнскі характар і мы ведаем што ты сапраўдны баец. Але ў жыцці як і ў спорце, шлях да перамогі бывае цяжкім, звілістым і з несправядлівым судзействам, але мы абавязкова прыйдзем да нашай перамогі! Таму, што мы - вялікая і дружная сям'я, мы - беларусы!

Нагадаем, Ігар Лосік трымае галадоўку ў жодзінскім СІЗА з 15 снежня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках