26 красавiка 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ў глабальным маштабе змяняе механізмы барацьбы з адмываннем грошай і карупцыяй

4
ЗША ў глабальным маштабе змяняе механізмы барацьбы з адмываннем грошай і карупцыяй

Штаты маюць намер сабраць самую поўную фінансавую інфармацыю ў свеце.

У снежні ЗША прынялі шэраг заканадаўчых змяненняў у сферы барацьбы з адмываннем грошай і махлярствам. Іх уплыў распаўсюдзіцца далёка за межы Штатаў, піша «Зеркало недели. Украина».

Па-першае, цяпер Злучаныя Штаты могуць патрабаваць ад банка іншай краіны, які мае карэспандэнцкі рахунак у банку ЗША, усю інфармацыю аб яго кліенце, падазраваным амерыканскім Мінфінам або Мінюстам у адмыванні грошай, махлярстве або іншай злачыннай дзейнасці.

Па-другое, банкі ЗША павінны перагледзець свае падыходы да ацэнкі рызыкі супрацоўніцтва з некаторымі кліентамі, і рэгулярна рыхтаваць справаздачы аб падазронай на іх погляд дзейнасці, у тым ліку і замежных банкаў-контрагентаў.

Па-трэцяе, Казначэйства ЗША абавязалі стварыць новыя стандарты для сістэм маніторынгу трансакцый і ацэнак рызыкі з выкарыстаннем машыннага навучання; пашырыць нарматывы аб каналах адмывання грошай; улічыць разнастайныя варыянты махлярства з выкарыстаннем крыптавалют, антыкварыяту ці іншых каштоўнасцяў, якія замяняюць грошы.

Па-чацвёртае, у заканадаўстве зрабілі больш жорсткай адказнасць высокапастаўленых замежных палітыкаў, іх сямейнікаў або блізкіх паплечнікаў за ўтойванне, фальсіфікацыю альбо скажэнне фінансавай інфармацыі, якая тычыцца іх актываў, даражэйшых за мільён даляраў.

Асноўныя мэты ўсіх гэтых пачынанняў: збор і сістэматызацыя найбольш поўнай фінансавай інфармацыі, стварэнне сістэмы ацэнкі і прагназавання рызыкі, максімальна хуткі абмен звесткамі паміж фінансавым сектарам і праваахоўнікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках