26 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне могуць дазволіць падвойнае грамадзянства

14
Ва Украіне могуць дазволіць падвойнае грамадзянства
ФОТА: ALEXANDR BLINOV

Законапраект аб падвойным грамадзянстве зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе.

Народныя дэпутаты Украіны з фракцыі «Слуга народа» прапануюць заканадаўча дазволіць грамадзянам Украіны мець падвойнае грамадзянства. Законапраект №4640 зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе.

Аўтары законапраекта Алег Дунда, Аляксандр Аліксійчук і Дзмітрый Мікіша прапануюць унесці змены ў закон Украіны «Аб грамадзянстве», якія даюць грамадзянам Украіны права атрымліваць грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы без страты грамадзянства Украіны.

Прапанаваныя змены таксама дазваляюць замежнікам атрымліваць грамадзянства Украіны без адмовы ад грамадзянства сваёй краіны.

Прапануецца таксама ўвесці дэклараванне аб наяўнасці (адсутнасці) замежнага грамадзянства (падданства) і вядзенне ўліку грамадзян Украіны, якія маюць грамадзянства іншых дзяржаў.

Аўтары законапраекта прапаноўваюць увесці адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за парушэнне патрабаванняў аб дэклараванні наяўнасці замежнага грамадзянства.

Акрамя таго, законапраект прапануе прадугледзець падачу дэкларацыі аб адсутнасці замежнага грамадзянства асобамі, якія прэтэндуюць на абранне на выбарныя пасады або на дзяржаўную службу, на службу ў органы мясцовага самакіравання, праходжанне службы ў праваахоўных органах.

Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, адной з важных навацый з'яўляецца ўвядзенне паняцця «дзяржава-агрэсар».

«Між іншым, у выпадку наяўнасці ў грамадзян Украіны грамадзянства (падданства) дзяржавы, прызнанага агрэсарам у адносінах да Украіны, прадугледжаная забарона названым грамадзянам у рэалізацыі іх выбарчых правоў. Такая забарона дзейнічае да моманту скасавання ў пэўнай дзяржавы статусу агрэсара або спыненне гэтымі грамадзянамі грамадзянства (падданства) такой дзяржавы», - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках