25 красавiка 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

172-ы дзень пратэстаў: беларусаў не спыніць!

2
172-ы дзень пратэстаў: беларусаў не спыніць!

Акцыі працягваюцца па ўсёй краіне.

Сёння 172-ы дзень пратэстаў у Беларусі. Беларусы выходзяць на акцыі па ўсёй краіне і маюць намер пратэставаць да канчатковай перамогі над рэжымам Лукашэнкі.

Сайт Charter97.org прапануе падборку ў фота- і відэафармаце некаторых акцый, якія сёння ладзілі беларусы.

Менскія пенсіянеры сталі ў ланцуг салідарнасці і патрабавалі вызваліць палітвязняў.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла і ў Віцебску.

Жыхары раёна ГЦ «Рыга» ў Менску выйшлі ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту.

Жыхары Брэста выйшлі з нацыянальнымі сцягамі і плакатамі «Суддзяў на мыла» і «Не забудзем, не прабачым!»

Жодзіна выйшла на шпацыр з бел-чырвона-белымі сцягамі.

У Дзяржынску падтрымалі Віктара Барушку.

Бярозаўка выйшла, нягледзячы на запалохванні і ціск з боку ўладаў.

Акцыя салідарнасці прайшла ў Дзевятоўцы (Горадня).

Жыхары Скідзеля таксама выйшлі на вячэрнюю акцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках