Трамп пракаментаваў вызваленне Анджэя Пачобута
1- 11.05.2026, 7:49
- 2,618
Фота: Reuters
Амерыканскі прэзідэнт расказаў, хто прыклаў намаганні да абмену.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся пра нядаўні абмен зняволенымі на беларуска-польскай мяжы, падчас якога быў вызвалены лідар Саюза палякаў у Беларусі, журналіст Анджэй Пачобут.
«Мы толькі што дамагліся вызвалення трох польскіх і двух малдаўскіх зняволеных з беларускіх і расійскіх месцаў утрымання. Дзякуючы майму спецыяльнаму прэзідэнцкаму пасланніку Джону Коулу, мы змаглі прыкласці максімум намаганняў, каб гэтае вызваленне адбылося.
Мой сябра, прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі, сустракаўся са мной у верасні мінулага года і прасіў мяне дапамагчы вызваліць Анджэя Пачобута з беларускай турмы. Сёння Пачобут на волі дзякуючы нашым намаганням. Злучаныя Штаты выконваюць абяцанні перад сваімі саюзнікамі і сябрамі».
У канцы паведамлення Трамп падзякаваў Лукашэнку.
Нагадаем, Анджэй Пачобут быў вызвалены ў выніку абмену на беларуска-польскай мяжы па формуле пяць на пяць.