26 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Размова Пуціна з Байдэнам: Што засталося за кадрам

9
Размова Пуціна з Байдэнам: Што засталося за кадрам
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: DOUG MILLS / GETTY IMAGES

Крэмль пастанавіў не даводзіць да агульнага ведання некаторыя тэмы.

Крэмль пастанавіў не даводзіць да агульнага ведання шэраг тэмаў, якія выстаўляюць Пуціна ў невыгодным святле. Сярод іншага, у прэс-рэлізе на сайце Белага дому адзначаецца, што Байдэн падняў пытанне падаўжэння СНУ-III і падкрэсліў, што Злучаныя Штаты ўсё гэтак жа падтрымліваюць суверэнітэт Украіны, піша obozrevatel.com.

Акрамя таго, новы прэзідэнт акцэнтаваў увагу на маштабнай і доўгай (з вясны гэтага года) кібератацы на ўрадавыя структуры ЗША з боку расейскіх спецслужбаў; на паведамленнях, што Расея плаціла талібам за забойства амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане (Трамп гэтую тэму спусціў на тармазах); на ўмяшанні ў амерыканскія выбары ў 2020 г. i на атручванні Навальнага.

У Крамлі, у сваю чаргу, заявілі, што перамовы Байдэна і Пуціна насілі "справавы і адкрыты характар". Тэзіс пра падтрымку Амерыкай Украіны назвалі "ўнутрыўкраінскіям урэгуляваннем", а тэмы хакерскай атакі, умяшання ў выбары і атручвання Навальнага ўвогуле згубіліся.

У Пуціна засяродзіліся, у першую чаргу, на прасоўванні наратыву пра дамоваздольнасці новага прэзідэнта ЗША, чаму пацвярджэннем, маўляў, служыць ягоная гатоўнасць падоўжыць СНУ-III.

Такім чынам Крэмль спрабуе пераканаць суграмадзянаў у тым, што прыход Байдэна ў Белы дом адпавядае інтарэсам РФ. Маўляў, у адрозненне ад Трампа, той хоча нібыта нармалізаваць стасункі з Расеяй, адмовіўшыся ад гонкі ўзбраенняў.

Збольшага – падкрэслю, толькі збольшага – гэта так. Дэмакраты сапраўды хацелі б унікнуць гонкі ўзбраенняў. Пра гэта, да прыкладу, каментуючы перамовы Байдэна і Пуціна, заявіла сенатарка ад дэмпартый Даен Файнстайн.

Але ўсё ж мухі асобна, катлеты асобна.

Гэтая дамова, падпісаная Мядзведзевым і Абамам, чыім віцэ-прэзідэнтам быў Байдэн, замацоўвае скарачэнне колькасці стратэгічных наступальных узбраенняў (ядзерных боегаловак – да 1550, міжкантынентальных балістычных ракетаў – да 700).

СНУ-III дазваляе Пентагону скараціць асігнаванні на падтрыманне боегатоўнасці і мадэрнізацыю ядзерных сілаў, перавесці фінансаванне на распрацоўку і мадэрнізацыю высокадакладнай зброі. Такім чынам, Байдэн закладвае асновы для далейшага нарошчвання ваеннага і тэхналагічнага адставання Расеі ад Злучаных Штатаў.

У той самы час, падаўжэнне дамовы аб'ектыўна выгадна і Расеі – напрыклад, комплексы Р-36м "Сатана" без планавага абслугоўвання спецыялістаў "Южмаш" дэградуюць значна хутчэй, чым планавалася. Адпаведна, іх трэба тэрмінова здымаць з дзяжурства і ўзбраення. Але пры гэтым, зразумела, расейскія часткі РВСП пераўзбройваюцца "Таполямі-2" і "Ярсамі", якіх можна разгарнуць менш. А гэта ўжо плюс для расейскай эканомікі.

Так што нядзіўна, што Пуцін аператыўна – адразу пасля размовы з Байдэнам – унёс у Дзярждуму РФ законапраект пра падаўжэнне тэрміну дзеяння СНУ-III да 2026 г.

У тым факце, што ў гэтым пытанні Байдэн і Пуцін знайшлі агульную мову, на самай справе не варта шукаць здрады інтарэсаў ні ЗША, ні Украіны.

Таму што, па-першае, гл. пункт пра тэхналагічнае адставанне; па-другое, гл. спіс прэтэнзій Белага дому да Масквы. Байдэн памежна ясна даў зразумець, што яшчэ спытае з Расеі і за кібератакі, і за ўзнагароджання для талібаў, і за Украіну. Прычым расейская агрэсія супраць Украіны замацаваная ў спісе прыярытэтных пытанняў. Падтрымка Кіева Штатамі толькі ўзмоцніцца. На гэта паказваюць і адказы зацверджанага Сенатам на пасаду дзяржсакратара вядомага крытыка Крамля Энтані Блінкена падчас слуханняў у верхняй палаце Кангрэсу: ён выступіў за прапанову Украіне ваеннай дапамогі.

Увогуле, у Кіева няма прычынаў турбавацца датычна імкнення Вашынгтона развіць хаўрусніцкія стасункі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках