12 траўня 2026, aўторак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрасаюз ухваліў трэцюю вакцыну ад каранавіруса

Еўрасаюз ухваліў трэцюю вакцыну ад каранавіруса
ФОТА: REUTERS

Даследаванні паказалі, што вакцына AstraZeneca - бяспечная і джзейсная.

Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) дало дазвол на ўжыванне ў ЕЗ брытанскай вакцыны ад каранавіруса AstraZeneca. Як паведамляе "Еўрапейская праўда", адпаведная заява змешчаная на сайце агенцтва.

"EMA рэкамендуе даць умоўны дазвол на продаж вакцыны ад COVID-19 AstraZeneca для прафілактыкі каранавіруснай хваробы 2019 (COVID-19) у людзей, старэйшых за 18 гадоў. Гэта трэцяя вакцына супраць COVID-19, якую рэкамендуе EMA", - гаворыцца ў заяве.

Агульныя вынікі чатырох клінічных выпрабаванняў у Вялікай Брытаніі, Бразіліі і Паўднёвай Афрыцы паказалі, што вакцына AstraZeneca з'яўляецца бяспечнай і дзейснай у прафілактыцы COVID-19 у людзей ад 18 гадоў. У гэтых даследаваннях бралі ўдзел агулам блізу 24 000 чалавек. Палова атрымала вакцыну, а палове зрабілі кантрольную ін'екцыю або далі плацэба.

Агенцтва адзначае, што грунтавалі падлік дзейнасці вакцыны на выніках даследавання ў Вялікай Брытаніі і Бразіліі. У двух іншых даследаваннях было менш за шэсць выпадкаў COVID-19 у кожным, што было недастаткова для вымярэння прафілактычнага эфэкту вакцыны.

Акрамя таго, раз вакцыну варта ўводзіць у выглядзе дзвюх стандартных доз, а другую дозу варта ўводзіць паміж 4-м і 12-м тыднямі пасля першай, агенцтва засяродзілася на выніках з залучэннем людзей, якія атрымлівалі гэты стандартны рэжым.

"Яны паказалі на 59,5% памяншэнне колькасці сімптаматычных выпадкаў COVID-19 у людзей, якім уводзілі вакцыну, у параўнанні з людзьмі, якім давалі кантрольныя ін'екцыі. Гэта азначае, што вакцына прадэманстравала прыкладна 60% дзейснасці ў клінічных выпрабаваннях", - адзначылі ў ЕМА.

Большасць удзельнікаў гэтых даследаванняў мела ад 18 да 55 гадоў. Пакуль недастаткова вынікаў сярод старэйшых удзельнікаў (старэйшых за 55 гадоў), каб падаць звесткі аб тым, наколькі эфэктыўна будзе дзейнічаць вакцына ў гэтай групе.

Днямі AstraZeneca заявіла, што зможа паставіць Еўразвяз у першым квартале 2021 года значна менш доз, чым чакалася.

Згодна з кантрактам з кампаніяй, ЕЗ закантрактаваў у AstraZeneca 300 млн доз вакцыны, з магчымасцю пасля закупіць яшчэ 100 млн доз.

Раней у Еўразвязе зацвердзілі вакцыну нямецкага вытворцы Pfizer і амэрыканскай кампаніі Moderna.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках