12 траўня 2026, aўторак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая аварыя ў Менску: у паселішчы Трактарнага заводу без гарачай вады засталіся 52 дамы

8
Чарговая аварыя ў Менску: у паселішчы Трактарнага заводу без гарачай вады засталіся 52 дамы

Пашкоджаны трубаправод.

У паселішчы Трактарнага заводу ў пятніцу, 29 студзеня, без гарачай вады засталіся 52 дамы. Прычына - будаўнікі пашкодзілі трубаправод на вуліцы Клумава, піша kp.by.

Кіраўнік Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь распавёў, што пры будаўніцтве жылога дома па вуліцы Клумава быў пашкоджаны трубаправод гарачага водазабеспячэння дыяметрам 76 мм. Цяпер вада адсутнічае ў 52 дамах.

- Супрацоўнікі «Менскіх цеплавых сетак» займаюцца цяпер ліквідацыяй аварыі, а ў ЖЭУ спецыяльна былі створаны аварыйныя брыгады. Чакаецца, што гарачае водазабеспячэнне з'явіцца ў дамах бліжэй да 23 гадзін. Будуць прыняты ўсе меры для аднаўлення гарачай вады. Працягнецца праца і ў выходныя дні: спецыялісты будуць праводзіць выдаленне паветра з труб, - адзначыў Лебедзь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках