25 красавiка 2024, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская Вікіпедыя выйшла на 200-тысячны рубеж

1
Беларуская Вікіпедыя выйшла на 200-тысячны рубеж

Юбілейным стаў артыкул «Гімн любові».

Цяпер беларуская Вікіпедыя займае 48-е месца сярод усіх Вікіпедый. У колькасці артыкулаў для носьбітаў мовы беларуская Вікіпедыя істотна апярэджвае расейскую.

31 снежня 2020 года колькасць артыкулаў у беларускай Вікіпедыі дасягнула 200 тысячаў! Юбілейным стаў артыкул «Гімн любові».

«Мы прысвячаем гэтае дасягненне тым, хто ў гэты цяжкі год запаліў сэрца, выратаваў жыццё, даў надзею і суцяшэнне, страціў нешта важнае ці рызыкнуў усім дзеля вялікага. Мы прысвячаем гэтае дасягненне ўсім неверагодным людзям, якія стаялі плячо да пляча, рухаючы свет да лепшага лёсу!» – гаворыцца на старонцы беларускай Вікіпедыі.

Там адзначаецца, што 15 студзеня 2021 года Вікіпедыя таксама адзначыць сваё 20-годдзе. Вікіпедыя на беларускай мове існуе са жніўня 2006 года, распрацоўваецца валанцёрамі энцыклапедычнай працы і акумулюе матэрыялы на беларускай літаратурнай мове.

У 2007 годзе Вікіпедыя «Тарашкевіцай» была вылучаная ў асобны раздзел. Першыя гады беларускай вікі былі непрадукцыйнымі ў бясконцых сварках і спрэчках, але секцыя нарэшце здолела ўстаць на ногі і ўпэўнена рушыць наперад. Калі на першыя 50 000 тысячаў артыкулаў сышло шэсць гадоў, то на апошнія 50 тысячаў – усяго два гады.

Сёння беларуская Вікіпедыя – самая вялікая энцыклапедыя, напісаная на беларускай мове. Раздзел займае 48-е месца сярод усіх Вікіпедый. Колькасць сталых аўтараў Вікіпедыі дасягае больш як 250 за месяц. За час існавання раздзелу было ўнесена больш за 3,7 мільёна правак.

У колькасці артыкулаў для носьбітаў мовы беларуская Вікіпедыя блізкая да ўкраінскай – 1 артыкул на 32 носьбіты мовы, што ў шмат разоў больш, чым для расейскай Вікіпедыі – 1 артыкул на 154 носьбіты расейскай мовы. Але паколькі ў беларускай мовы няма дзясяткаў мільёнаў носьбітаў мовы, як для ўкраінскай, не кажучы ўжо пра сотні мільёнаў, як расейскай, хуткае развіццё беларускай Вікіпедыі залежыць ад эфектыўнага ўдзелу кожнага з нас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках