23 верасня 2026, Серада, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-гендырэктара мясакамбіната асудзілі на сем гадоў калоніі

1
Экс-гендырэктара мясакамбіната асудзілі на сем гадоў калоніі

Яго таксама аштрафавалі на $74 тысячы.

Вярхоўны суд агучыў прысуд былому гендырэктару мясакамбіната, які абвінавачваўся ў атрыманні хабараў у асабліва буйным памеры, заўважыла «Зеркало».

Паводле версіі пракуратуры, абвінавачваны з 1 ліпеня 2019 года па 28 мая 2025 года атрымаў ад кіраўнікоў прыватных арганізацый хабараў на агульную суму 1,8 млн рублёў. Незаконныя ўзнагароды яму перадавалі грашыма і крыптавалютай «за арганізацыю закупак комплексных харчовых дабавак і працяг іх выкарыстання ў вытворчай дзейнасці мясакамбіната».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у атрыманні хабараў у буйным і асабліва буйным памерах. Яму прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 5000 базавых велічынь (225 тысяч рублёў). Яму таксама забаранілі на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў, што экс-кіраўнік мясакамбіната добраахвотна выплаціў атрыманы злачынным шляхам даход.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Якім мясакамбінатам кіраваў абвінавачваны, у прэс-рэлізе Генпракуратуры не раскрываецца. Аднак раней нагляднае ведамства паведамляла пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», якому ўменялі хабары крыптавалютай і грашыма на агульную суму 1,8 млн рублёў.

Нагадаем, да канца кастрычніка 2025 года гендырэктарам ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» быў Алег Іваноў. Ён жа быў членам «савета рэспублікі». «Сенатарскага» крэсла Алег Іваноў пазбавіўся ў канцы кастрычніка 2025 года. Яго паўнамоцтвы на пасадзе члена «СР» былі датэрмінова спыненыя «ў сувязі з пісьмовай заявай «дэпутата» «палаты прадстаўнікоў», члена «савета рэспублікі» аб складанні паўнамоцтваў па асабістых прычынах».

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў, што экс-кіраўнік мясакамбіната добраахвотна выплаціў атрыманы злачынным шляхам даход.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках