Расейскі публіцыст Віктар Шандаровіч параўнаў Пуціна з Януковічам
5- 30.01.2021, 22:06
- 21,478
Фільм пра палац дапамог зразумець, што расейцы сутыкаюцца з крымінальным аўтарытэтам.
Расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пра палац прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна паказала расейцам, што яны сутыкаюцца з крымінальнай свядомасцю. Пра гэта ў інтэрв'ю censor.net заявіў расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч.
"Гэты фільм Навальнага пра палац Пуціна дапамог зразумець, што мы сутыкаемся з сапраўдным крымінальным аўтарытэтам, з крымінальнай свядомасцю. Бо гэты палац, даруй Божа, ён жа не для жыцця! Вось як [прэзідэнт-уцякач Украіны Віктар] Януковіч меў залаты батон, гэты - залаты ёршык. Хлопцы не зразумеюць, калі не будзе залатога батона! У гэтым асяроддзі багацце з'яўляецца дырэктыўным паказчыкам улады", - адзначыў ён.