Вось сапраўдны пуцінскі парад 9 мая
4- Дзмітрый Глухоўскі
- 10.05.2026, 16:33
- 3,580
Пяць гадзін вы едзеце ўздоўж чалавечага ланцуга, які не перарываецца нідзе.
Уявіце: вы едзеце з Масквы на машыне са хуткасцю 100 кіламетраў на гадзіну — а на абочыне стаіць ланцуг людзей, што трымаюцца за рукі. Пяць гадзін вы едзеце ўздоўж чалавечага ланцуга, які не перарываецца нідзе. Пяцьсот з лішкам кіламетраў. Да мяжы з Украінай. У ланцугу стаяць 350 тысяч чалавек.
Гэта людзі, забітыя на вайне з Украінай — і толькі з расійскага боку. Гэта тыя забітыя, імёны якіх вядомыя і чые смерці пацверджаныя.
Уявіце, што вы можаце спыніцца ў любым месцы вашай пяцігадзіннай паездкі да ўкраінскай мяжы і ўбачыць і пазнаць кожнага з гэтых людзей.
Вось сапраўдны пуцінскі парад 9 мая.
Дзмітрый Глухоўскі, «Фэйсбук»