У Беларусі з крамаў прыбіраюць рэкламу і стойкі з цыгарэтамі American Tobacco
9- 1.10.2021, 17:15
- 12,912
Нядаўна найбуйнейшая цыгарэтная кампанія Вялікай Брытаніі спыніла супрацоўніцтва з гарадзенскай фабрыкай «Нёман».
Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамляюць, што ў Менску і рэгіёнах ва ўсіх крамах прыбіраюць рэкламу і стойкі з цыгарэтамі American Tobacco, знікаюць некаторыя маркі з паліц.
Нагадваючы, што нядаўна найбуйнейшая цыгарэтная кампанія Вялікай Брытаніі спыніла працаваць з гарадзенскай фабрыкай «Нёман».
Сваю пастанову British-American Tobacco звязвае з санкцыямі ЗША і Брытаніі супраць рэжыму ў Беларусі.