Лукашэнка запатрабаваў ад «Гарызонта» лямпачку
12- 30.07.2026, 12:19
- 3,214
Дыктатар заявіў, што яна «неабходная як хлеб».
Лукашэнка падчас сённяшняга наведвання Брэсцкага электралямпавага завода, які ўваходзіць у холдынг «Гарызонт», заявіў пра наяўнасць праблем у аб’яднанні. Ён запатрабаваў завяршыць мадэрнізацыю завода і забяспечыць на ім вытворчасць святлодыёдных лямпаў.
Калі казаць непасрэдна пра лямпавы завод, ён запатрабаваў асвоіць выпуск новай прадукцыі.
«Без асвятлення, без лямпачкі — нікуды. Таму гэта прадпрыемства павінна развівацца. Бо гэты прадукт, як хлеб, ён неабходны», — сказаў ён.
Раней па прыездзе ў Брэст Лукашэнка зноў паабяцаў накіроўваць нерадзівых работнікаў у армію.