26 красавiка 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуцэрыевы бягуць з Беларусі?

20
Гуцэрыевы бягуць з Беларусі?
МІХАІЛ ГУЦЭРЫЕЎ
ФОТА: ТАСС

Сын мільярдэра Гуцэрыева, які патрапіў пад санкцыі, прадаў акцыі беларускага банка.

Расейскі бізнэсовец Расім Ісмаілаў выкупіў акцыі «Парытэтбанка» ў Саіда Гуцэрыева - сына Міхаіла Гуцэрыева. Нагадаем, апошні трапіў пад санкцыі Вялікай Брытаніі, уведзеныя ў дачыненні да Менску. Пра гэта zerkalo.io паведамілі ў банку.

«Змена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго аперацыйную дзейнасць. Paritetbank прадоўжыць выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі напоўніцу. Усе дамовы, укладзеныя кліентамі з банкам, прадоўжаць дзейнічаць, іх умовы застаюцца нязменнымі», - заяўляюць у банку.

Сума ўгоды не раскрываецца.

У верасні паведамлялася, што «Банк Дабрабыт» мае намер выкупіць простыя акцыі ўласнай эмісіі. Такую пастанову прынялі на агульным сходзе акцыянераў банка. Плануецца купля 880 акцый. Як паведамлялася, гаворка ішла пра продаж акцый, якія належаць «Парытэтбанку». Апошні, у сваю чаргу, належыць Саіду Гуцэрыеву - сыну Міхаіла Гуцэрыева, які трапіў пад санкцыі Вялікай Брытаніі, уведзеныя ў дачыненні да Менску.

Як санкцыі адбіліся на Гуцэрыеве

Міхаіл Гуцэрыеў пасля ўключэння ў санкцыйныя спісы выйшаў з рады дырэктараў «Руснафты», якая працяглы час пастаўляла ў Беларусь нафту.

Адзін з асноўных праектаў Гуцэрыева ў Беларусі - будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната пад Любанню. Гэтым праектам займаецца кампанія сямейства Гуцэрыева «Слаўкалій». Узвядзенне камбіната прадугледжанае інвестыцыйнай дамовай Беларусі з брытанскай кампаніяй GCM Global energy, якая належала Гуцэрыеву. З 10 чэрвеня Міхаіл Гуцэрыеў згубіў кантроль над GCM Global еnergy, вынікае са справаздачы кампаніі. Кантралюючай асобай цяпер з'яўляецца Саіт-Салам Гуцэрыеў, малодшы брат бізнэсоўца. З сайта «Слаўкалій» знікла старонка «Рада дырэктараў». Раней РД узначальваў Міхаіл Гуцэрыеў, а яго членамі былі сваякі і мэнэджары бізнэсоўца.

Раней 18 жніўня стала вядома, што сын мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева Саід прадаў Віктару Пракапеню свае долі ў крыптабіржах Currency.com, Capital.com.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках