26 красавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзённая колькасць смерцяў ад COVID-19 у Расеі перавысіла тысячу

8
Дзённая колькасць смерцяў ад COVID-19 у Расеі перавысіла тысячу

Упершыню з пачатку пандэміі ў РФ выяўлена за дзень больш за 33 тысячы заражаных COVID.

У Расеі дзённая колькасць смерцяў ад каранавіруса ўпершыню з пачатку пандэміі перавысіла адну тысячу. За мінулыя 24 гадзіны ў РФ зафіксаваныя 1002 смяротныя выпадкі ад каранавіруса, паведаміў аператыўны штаб у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй ў суботу, 16 кастрычніка, піша dw.com.

За апошні дзень у краіне таксама зарэгістраваныя 33 208 новых заражэнняў, што таксама з'яўляецца новым пікавым значэннем за ўвесь час пандэміі ў Расеі.

Сітуацыя з каранавірусам у Расеі драматычна абвастраецца ўжо цягам некалькіх тыдняў. Паводле звестак аператыўнага штаба, за ўвесь час пандэміі ў РФ памерлі ад ковід 222 315 чалавек. Афіцыйную статыстыку, аднак, ужо даўно крытыкуюць за меркаванае пераменшванне лічбаў.

Недавер расейцаў да вакцын

Улады ўважаюць за галоўную прычыну росту заражэнняў і смерцяў нізкую гатоўнасць расейцаў да вакцынацыі: у краіне, паводле апошніх афіцыйных звестак, цалкам імунізаваных толькі амаль 30 адсоткаў насельніцтва. Для параўнання ў Нямеччыне, паводле звестак Інстытута імя Роберта Коха (RKI), цалкам прышчэпленыя 65,6 адсотка насельніцтва.

Улады РФ абдумваюць усе новыя спосабы схіліць грамадзян да вакцынацыі, да прыкладу, у Маскве плануецца разыгрываць кватэры. Нягледзячы на цяжкую сітуацыю з каранавірусам, урад пакуль не плануе рабіць больш жорсткімі абмежавальныя захады.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках