26 красавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Умовы варварскія ў дачыненні да ўсіх»: крык душы настаўніка менскай гімназіі

22
«Умовы варварскія ў дачыненні да ўсіх»: крык душы настаўніка менскай гімназіі

Выкладчыца з 20-гадовым стажам распавяла пра сітуацыю ў школах.

Чытачка тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» распавяла пра ўмовы працы і сітуацыі з адукацыяй у адной з менскіх гімназій:

«У мяне вышэйшая катэгорыя і 20 гадоў стажу. Мой заробак за верасень склаў 1120 р - 1,5 стаўкі і класнае кіраўніцтва.

Умовы, у якіх цяпер працуюць настаўнікі, варварскія ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу: настаўнік, вучань, бацька.

Усюды распавядаюць, што ў краіне ўспышка захворвання, але нам даводзяць план мерапрыемстваў на суботу, ды яшчэ і з бацькамі. Вечныя ПЛАТНЫЯ конкурсы для вучняў, дзе асноўны клопат кладзецца на плечы настаўніка, таму што ні адзін бацька не ведае, як напісаць гэтыя навуковыя працы.

Вядзенне электроннага журнала і дзённіка чаго вартыя: ніхто не прыбраў папяровы варыянт і зараз мы запаўняем абодва. Плюс бухгалтэрыя ў платных гуртках. Бясплатнага дзецям прапанаваць нельга: план па-за бюджэтам трэба выканаць. Паперак з кожным годам усё больш: сацпашпарт, акты, тэрмаметрыя, ахова працы. Усюды подпісы, фікцыя. Напраўду нічога не выконваецца, таму што проста не магчыма ўсё ўтрымаць у галаве.

У класах дзяцей цяпер ад 30. Дзеткі розныя, ёсць і вельмі складаныя ў паводзінах, ёсць з асаблівасцямі ў навучанні. Вучацца ўсе разам, бо ім прапанаваць нічога дзяржава не можа.

Са спецыялістамі зараз напружана: моладзь, калі і прыходзіць, то доўга не затрымліваецца. Пенсіённага ўзросту настаўнікаў шмат. Ім асабліва цяжка. Злыя і нервовыя. Які ж асобасна-арыентаваны можа быць падыход у такіх умовах?».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках