26 красавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі ацанілі перспектыву сустрэчы Пуціна і Зяленскага

9
У Крамлі ацанілі перспектыву сустрэчы Пуціна і Зяленскага

З заявай выступіў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў дрэннымі перспектывы сустрэчы лідараў Расеі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. У гэтым ён абвінаваціў Украіну.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу, паведамляе РБК-Украина.

Пяскоў растлумачыў, што ўлады Украіны нібыта не выконваюць менскія дамоўленасці.

«Менавіта яны зараз праводзяць законапраект аб так званым пераходным перыядзе, які дэ-факта будзе азначаць выхад Кіева з менскіх дамоўленасцей», - сказаў ён.

Пяскоў таксама ацаніў перспектывы сустрэчы Пуціна і Зяленскага.

«Пакуль асаблівых перспектыў для гэтай размовы не праглядаецца, зноў жа, праз дзеянні ўкраінскіх уладаў», - сказаў Пяскоў.

З ягоных слоў, Зяленскі называе Расею бокам канфлікту на Данбасе.

«Удзельнікі канфлікту апісаныя ў менскім комплексе захадаў. І менскі комплекс захадаў ён жа з'яўляецца дакументам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. І, адпаведна, калі прэзідэнт Украіны не прызнае дакумент Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і дэ-факта ставіць пад пытанне подпіс прэзідэнта Украіны пад гэтым дакументам, ну, як тут можна мець зносіны», - сказаў ён.

Нагадаем, раней Пяскоў казаў, што на сёння ў Крамлі не бачаць перспектывы сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Бо, з пункту гледжання Масквы, «мадальнасць не мяняецца».

Акрамя таго, у Пуціна выключаюць, што на такой сустрэчы будзе паднятая тэма акупаванага Крыма.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках