29 траўня 2022, Нядзеля, 6:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары апазіцыі, грамадскія дзеячы і зоркі спорту падтрымалі патрабаванні рабочых

9
Лідары апазіцыі, грамадскія дзеячы і зоркі спорту падтрымалі патрабаванні рабочых
Фота: ТАСС

Беларусы маюць права на страйк.

Беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты і спартоўцы выказалі салідарнасць і падтрымалі дзесяць патрабаванняў Беларускага аб'яднання працоўных.

ЗВАРОТ ГРАМАДСКІХ ДЗЕЯЧАЎ БЕЛАРУСІ У ПАДТРЫМКУ ПАТРАБАВАННЯЎ РАБОЧЫХ

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі, выказваем салідарнасць і падтрымліваем дзесяць патрабаванняў Беларускага аб'яднання рабочых. Мы заклікаем урад краіны неадкладна прыступіць да іх выканання для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу. Калі патрабаванні не будуць выкананы ў самыя кароткія тэрміны, грамадзяне могуць скарыстацца правам на страйк у адпаведнасці з артыкулам 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як адзіна магчымым спосабам аднаўлення законнасці і парадку ў краіне.

Нашы патрабаванні:

1. Спыненне рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і незаконна арыштаваных.

2. Прывядзенне заробкаў, стыпендый і пенсій у адпаведнасць з рэальнай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

3. Пачатак прамых перамоў паміж уладай і дэмакратычнымі сіламі (з абавязковым удзелам рабочых лідараў) аб правядзенні новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу.

4. Аднаўленне звольненых працаўнікоў, выключаных студэнтаў і выдача гарантый бяспечнага вяртання ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

5. Рэалізацыя права на дзейнасць незалежных прафзвязаў, у тым ліку на стварэнне новых.

6. Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на свабоднае перамяшчэнне.

7. Рэалізацыя права грамадзян на абарону ад COVID-19, у тым ліку, шляхам вакцынацыі міжнародна-прызнанымі вакцынамі. Абарона правоў медыкаў.

8. Рэалізацыя канстытуцыйнага права на свабоду слова. Неадкладнае вызваленне ўсіх журналістаў і блогераў.

9. Нармалізацыя стасункаў з краінамі-суседзямі. Спыненне «гібрыднай» міграцыі.

10. Стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.

Заклікаем грамадзян краіны супольнымі намаганнямі спыніць скочванне нашай роднай Беларусі ў бездань, аднавіць законнасць і правапарадак, пакласці канец палітычнаму крызісу.

Архіпава Анастасія, заслужаная майстар спорту, трохразовая чэмпіёнка свету ў самба

Балкунец Дзмітрый, палітычны аглядальнік

Бандарэнка Зміцер, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Букін Сямён, майстар спорту ў спартыўнай гімнастыцы

Вяроўка Яўген, майстар спорту ў футболе

Вільскі Яўген, намеснік старшыні партыі «Народная Грамада»

Вайтовіч Іван, былы галоўны дзяржаўны санітарны лекар горада Менска

Герасіменя Аляксандра, чэмпіёнка свету, Еўропы, прызёрка АГ у плаванні, кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці

Гліннік Станіслава, сузаснавальніца Беларускага Моладзевага хаба

Котаў Анатоль, намеснік кіраўніка Усходне-Еўрапейскага Стратэгічнага Форуму

Краўчанка Андрэй, прызёр Алімпійскіх гульняў, Чэмпіянату свету, чэмпіён Еўропы ў лёгкай атлетыцы

Круглова Вераніка, спявачка, актока, выкладчыца

Латушка Павел, чалец Прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўнік Народнай антыкрызіснай управы

Ляўчук Маргарыта, оперная спявачка

Лешчык Наталля, заслужаная майстар спорту, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў-2012

Марыніч Павел, кіраўнік платформы «Zurb» і «Маланка-media»

Масяйкова Алена, спартыўная мэнэджарка

Маслоўскі Мікалай, блогер, канал «Беларусь за перамены», былы супрацоўнік EPAM

Мішчанка Вераніка, чалец прэзідыума партыі «Народная Грамада»

Някляеў Уладзімір, паэт, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Нікалайчук Аляксандр, індывідуальны прадпрымальнік

Апейкин Аляксандр, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці

Пісальнік Анджэй, журналіст

Падалінскі Сяргей, майстар спорту ў міні-футболе, 3-разовы чэмпіён Беларусі, 5-разовы ўладальнік Кубка Беларусі

Паліенка Дзмітрый, актывіст анархісцкага руху

Папоў Сцяпан, заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы ў самба, уладальнік Сусветнага дыплома «FairPlay»

Радзіна Наталля, галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97»

Саннікаў Андрэй, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Сляпухін Валерый, грамадзянскі актывіст (Гомель)

Старавойтаў Мікіта, былы трэнер-масажыст нацыянальнай жаночай каманды Беларусі ў цяжкай атлетыцы

Ціманоўская Крысціна, майстар спорту міжнароднага класа ў лёгкай атлетыцы, двухразовая срэбная прызёрка Еўрапейскіх гульняў

Тодрык-Пісальнік Іна, журналістка

Троцкі Валянцін, намеснік старшыні партыі «Народная Грамада»

Федаронак Ганна, валанцёрка фонду «Краіна для жыцця»

Філатава Алена, кіраўніца арганізацыі «Правы дiють», праект Антыкрызісны цэнтр Беларускага дома ва Украіне

Цапкала Валерый, Беларускі Дэмакратычны Форум, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Цапкала Вераніка, кіраўніца Belarus Women's Foundation

Хашчавацкі Юры, кінарэжысёр

Шапараў Арцём, блогер, канал «Рэальная Беларусь»

Шарэнда Андрэй, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», каардынатар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Берасцейскай вобласці

Якаўлеў Канстанцін, былы галоўны трэнер гандбольнага клуба «Віцязь», актывіст Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі

Зварот застаецца адкрытым для падпісання праз спасылку.