28 лiстапада 2021, Нядзеля, 23:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Падрабінек пра страйк: Шлях Лукашэнкі будзе ляжаць проста ў Гаагу

4
Аляксандр Падрабінек пра страйк: Шлях Лукашэнкі будзе ляжаць проста ў Гаагу
АЛЯКСАНДР ПАДРАБІНЕК
ФОТА: RFE/RL

Беларусы павінны сказаць цвёрдае «не».

Расейскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Падрабінек у эфіры «Радыё Свабода» выказаўся пра страйк у Беларусі:

- Страх - пачуццё зразумелае, законнае. Але з іншага боку гэта той субстрат, на якім расце дыктатарская ўлада, таталітарная ўлада. Яны трымаюцца страхам, яны жывуць нашым страхам. Чым больш жорсткія рэпрэсіі, тым большы страх, тым мацнейшая іх пазіцыя ўнутры краіны. Адзіны спосаб супрацьстаяць страху - гэта не баяцца. Гэта даволі складана і рызыкоўна, але ніколі свабода не давалася проста так людзям ні ў адной краіне, заўсёды за гэта даводзілася плаціць - гэта ўсе павінны разумець.

Што да Беларусі цяпер канкрэтна, пагроза страйку - гэта сапраўды тое, чаго ён баіцца. І гэта сведчанне таго, што ён баіцца таго, што адбываецца ўнутры краіны. Лукашэнка плюе, шчыра кажучы, на тое, што адбываецца на Захадзе, як Захад рэагуе, тым больш, што ён не надта і рэагуе. Ён дэманструе Захаду сваю незалежнасць, хоча - саджае, хоча - пазбаўляе грамадзянства, ён будзе рабіць, што заўгодна, яму ўсё пакуль сыходзіць з рук. А вось калі гэта адбудзецца ўнутры Беларусі, успышка пратэсту, скажам, усеагульны страйк, які, на жаль, не атрымаўся, калі да яго заклікалі год таму, калі гэта адбудзецца, і грамадства скажа Лукашэнку «не» больш рашуча і больш цвёрда, чым гэта адбывалася ў жніўні мінулага года, то тады ягоны шлях ляжыць проста ў Гаагу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».