23 красавiка 2024, aўторак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць краін ініцыявалі стварэнне сіл хуткага рэагавання ЕЗ

9
Пяць краін ініцыявалі стварэнне сіл хуткага рэагавання ЕЗ

Еўразвяз павінен мець магчымасць дзейнічаць рашуча і хутка.

Нямеччына, Нідэрланды, Партугалія, Фінляндыя і Славенія выступілі з ініцыятывай стварэння сіл хуткага рэагавання Еўразвязу. «Апошнія падзеі ў Афганістане яшчэ раз паказалі, што ЕЗ павінен мець магчымасць дзейнічаць рашуча і хутка», - адзначаецца ў падрыхтаваным партнёрамі дакуменце, на які спасылаецца агенцтва dpa ў чацвер, 21 кастрычніка (пераклад - dw.com).

Канцэпцыя прадугледжвае развіццё ўжо існых баявых злучэнняў ЕЗ для стварэння ўдарнай групы, арыентаванай на хуткае разгортванне ў мэтах крызіснага рэагавання. З гэтай мэтай яму таксама павінны быць нададзеныя магчымасці касмічных сіл, кібервойск, падраздзялення спецыяльнага прызначэння і вайскова-транспартнай авіяцыі.

Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці Дамовы ЕЗ

Для стварэння падраздзялення хуткага рэагавання, адзначаецца ў дакуменце, неабходна павысіць даступнасць, гатоўнасць, баяздольнасць і кампетэнтнасць узброеных сіл і лепш выкарыстоўваць фарматы вайсковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-чальцамі ЕЗ. Напрыклад, у дакуменце прапануецца выкарыстоўваць «кааліцыі» ў адпаведнасці з артыкулам 44 Дамовы ЕЗ, якая дагэтуль не ўжывалася.

Агульная колькасць сіл хуткага рэагавання ў канцэптуальным дакуменце пяці краін не паказваецца. Толькі ў частцы, якая тычыцца наземных падраздзяленняў, гаворыцца, што іх колькасць можа дасягаць памераў армейскай брыгады, то бок, налічваць амаль 5000 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках